Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча

10 лістапада
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча

У межах Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа спектакль - "Чорная панна Нясвіжа".

Урачыстве адкрыццё фестывалю адбудзецца 11 лістапада на галоўнай сцене Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В.І.Дуніна-Марцінкевіча паказам спектакля – "Чорная панна Нясвіжа" па п'есе Аляксея Дударава.

Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.

Яркая пастаноўка, створаная ў 2000г. рэжысёрам Валерыем Раеўскім і сцэнографам Барысам Герлаванам, - адна з лепшых старонак творчай гісторыі тэатра.