З 21 па 30 чэрвеня ў Купалаўскім тэатры пройдуць экскурсіі па закуліссі

17 чэрвеня
З 21 па 30 чэрвеня ў Купалаўскім тэатры пройдуць экскурсіі па закуліссі
А ці ведаеце Вы, што...
У Мінску адбудуцца II Еўрапейскія гульні, і наш тэатр у іх будзе заўзець за чыстае мастацтва. Мы хочам адчыніць нашы дзверы для сяброў і гасцей не толькі з боку сцэны. Вы ўжо ведаеце, што ў нас дзейнічае паслуга сінхроннага перакладу спектакляў. А з 21 па 30 чэрвеня мы будзем праводзіць экскурсіі па глядацкай і закуліснай частках тэатра на англійскай, польскай, рускай і, вядома ж, на беларускай мове.

Каб трапіць на экскурсію, неабходна загадзя запісацца па тэлефоне +375 (29) 261-21-19 (запіс пачнецца з панядзелка, 17 чэрвеня, і будзе праходзіць кожны дзень з 11:00 да 16:00) і пасля выкупіць квіток у Касе тэатра (вул. Энгельса,7а). Квіткі з'явяцца ў касе з 20 чэрвеня.

Кошт экскурсіі:

Дарослы – 10руб.

Дзіцячы (да 16 год) – 5руб.

Сямейны (дзве дарослыя асобы + адно дзіця) – 22руб.

Групавы (6 асоб) – 50руб.

Групавы (10 асоб) – 80руб.