Канцэрты S°unduk у тэатры

14 студзеня
Канцэрты S°unduk у тэатры
Ганна Хітрык і гурт S°unduk рыхтуюць два старанавагоднія канцэрты, што адбудуцца ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы: 16 студзеня ў 19.00 на Вялікай сцэне і 17-га ў 16.00 – на Камернай.

 – На нашых старанавагодніх канцэртах заўжды было шмат дзяцей, ім мы дазвалялі ўсё: знаходзіцца на сцэне ўвесь час, скакаць, танчыць і выварочваць запаветны куфар, – кажа салістка гурта S°unduk, актрыса Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык. – Але многім гледачам на гэтых канцэртах хацелася ад нас большай сур’ёзнасці, таму зараз у нас будуць два канцэрты: вялікі навагодні з праграмай для дарослых 16 студзеня. А 17 студзеня мы чакаем усіх аматараў песень з альбома “Сказки из Сундука” і, канечне, нашых самых маленькіх слухачоў. 

Квіткі можна набыць толькі ў касе Купалаўскага тэатра (вул. Энгельса, 7а), якая працуе штодзённа з 10.00 да 19.00. Кошт квіткоў на 16 студзеня – ад 55 да 220 тысяч рублёў. На 17 студзеня – 100 тысяч. Тэлефон касы +375 17 327 17 17.