Са святам роднай мовы, сябры!

21 лютага
Са святам роднай мовы, сябры!
Па ўсім свеце 21 лютага адзначаюць дзень роднай мовы. І якое шчасце сказаць, што мы маем назваць нашай матчынай мовай – беларускую. Не так шмат часу прайшло з таго моманту, калі беларуская мова лічылася пад пагрозай знікнення, але ўжо сёння беларускую мову можна зазвычай пачуць у крамах, на вуліцы і дома.

І тым прыемней, што ў нашым Купалаўскім тэатры дзень роднай мовы адзначаецца штовечар разам з гледачамі – на спектаклях. Вось ужо 100 гадоў праз усе акалічнасці наш тэатр здзяйсняе пастаноўкі толькі на беларускай мове і знаёміць гледача з сусветнай класікай драматургіі, не адступаючы ад яе.  І значыць захоўвае нашу найвялікшую каштоўнасць нацыі – беларускую мову. Нават прэм’ерны спектакль славутай  “Паўлінкі”, што адбыўся ў эвакуацыі ў расійскім Томску ў 1944 годзе, быў на беларускай мове з беларускімі  жартамі, песнямі і скокамі і меў неверагодны поспех у мясцовага гледача.

Сёння з нашай сцэны прамаўляюць на беларускай мове кароль Лір Шэкспіра, блазаніць Гогалеўскі Чорт, бароніць радзіму шляхціц Завальня.  То шануйма і размаўляйма па-беларуску разам! А мы вам дапаможам.