ШЧЫРА ВІНШУЕМ!!!

03 лістапада
ШЧЫРА ВІНШУЕМ!!!
Сёння свой Дзень нараджэння святкуе народная артыстка Рэспублікі Беларусь – Зубкова Зінаіда Пятроўна!

Свой творчы шлях Зінаіда Пятроўна пачала пасля заканчэння тэатральна-мастацкага інстытута, пасля якога ў 1960 годзе трапіла ў трупу нашага тэатра, дзе служыць і па сённяшні дзень!
Персанажы, увасобленыя Зінаідай Пятроўнай на тэатральных падмостках і ў кіно, заўсёды вылучаліся глыбінёй, цеплынёй і пранізлівасцю!
Ад усяго сэрца жадаем Зінаідзе Пятроўне моцнага здароўя, творчага натхнення і шчырага шчасця!
Дарэчы, сёння Зубкову Зінаіду Пятроўну можна ўбачыць у спектаклях “Вечар” – 23 лістапада і “Жаніцьба” – 14, 20 і 27 лістапада.