Тыдзень тэатра ў Купалаўскім

15 Сакавіка
Тыдзень тэатра ў Купалаўскім

Мы рады падзяліцца з вамі цудоўнай навіной!

27 сакавіка святкуецца міжнародны дзень тэатра. Купалаўскі падтрымлівае гэтую традыцыю і ператварае адзін дзень у цэлы святочны «Тыдзень тэатра» з лекцыяй і творчай дыскусіяй на тэатральную тэматыку, экскурсіяй па закуліссі і фотавыставай Максіма Карасцялёва. Усе гэтыя мерапрыемствы пройдуць у Купалаўскім тэатры з 27 па 31 сакавіка.

27 сакавіка - Фотавыстава Максіма Карасцялёва "Непарад".

28 сакавіка - Творчая сустрэча з Мікалаем Пінігіным "Спектаклі і знакі".

29 сакавіка - Лекцыя Мікіты Моніча "Як глядзець спектакль: некрытычныя парады".

30 сакавіка - Дыскусія "Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння".

31 сакавікаЭкскурсія "Закуліссе Купалаўскага".

Сярод спікераў – Мікалай Пінігін, Аляксей Стрэльнікаў, Мікіта Моніч, Алена Мальчэўская, Таня Арцімовіч, Ірына Шаўлякова-Барзенка, Альгерд Бахарэвіч, Алена Ганум і Раман Падаляка.

Запрашаем нашых любімых гледачоў, аматараў, гарачых прыхільнікаў і ўсіх захопленых тэатрам скончыць некаляндарную зіму цікавымі і цёплымі размовамі ў Купалаўскім тэатры.

Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемствах, неабходна зарэгістравацца па спасылках ніжэй і прад’явіць на ўваходзе квіток на любы спектакль Купалаўскага ў красавіку.