Жывая трансляцыя спектакля "Радзіва Прудок"

19 Верасня
Жывая трансляцыя спектакля "Радзіва Прудок"

Купалаўскі выходзіць не толькі ў космас, але і ў сквер!
Упершыню ў Беларусі адбудзецца жывая трансляцыя спектакля. І гэта будзе наша "Радзіва Прудок" паводле дзённіка Андруся Горвата. Паказ арганізоўваецца праз відэасэрвіс Voka, дзякуючы падтрымцы генеральнага партнёра нашага сотага сезона, кампаніі А1.

Зазірнуць у сусвет Андруся Горвата і купалаўцаў можна будзе 21 верасня а 19 гадзіне на тэатральным пікніку ў Аляксандраўскім скверы. Вялікі экран пакажа вам і малога ката Ромку, і драбнюткую муху Наташу, і далёкія палескія зоркі. Во да чаго тэхналогія дайшла! І за гэта шчыры дзякуй нашым партнёрам!
Відэасервіс Voka на гэтым не спыняе хуткасці і абяцае штомесяц радаваць сваіх карыстальнікаў жывымі трансляцыямі купалаўскіх спектакляў. Не толькі вы ходзіце да нас у госці, мы таксама збіраемся ў адведкі!
#купалаўскаму100