Творчая дыскусія "Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння"

20 сакавіка
Творчая дыскусія "Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння"

Ужо не адзін сезон на Камернай сцэне Купалаўскага можна дайсці да «Шабаноў», а ў хуткім часе там прагучаць і пазыўныя «Радзiва "Прудок”. Мы запрашаем Вас паўдзельнічаць у дыскуссі, прысвечанай узаемадзеянню тэатра і сучаснай літаратуры, дзе ў фокус увагі якраз і патрапяць два гэтыя спектаклі, а таксама пытанні: Якія літаратурныя сюжэты сёння шукае тэатр? Навошта рэжысёру ставіць раман, калі ёсць п’есы? Як прадстаўлены тэатр у літаратурнай прасторы?
У дыскусіі прымуць удзел рэжысёры Купалаўскага тэатра Раман Падаляка (спектакль «Радзіва “Прудок” паводле дзённіка Андруся Горвата) і Алена Ганум (спектакль «Шабаны»), пісьменнік Альгерд Бахарэвіч (аўтар рамана «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення»), тэатразнаўца Таня Арцімовіч, літаратуразнаўца Ірына Шаўлякова, архiвiст, лiтаратар, загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Купалаўскага тэатра Вольга Бабкова, акторы Міша Зуй і Дзмітрый Есяневіч. Мадэратарам дыскусіі выступіць Елена Мальчэўская – тэатральны крытык, журналіст, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Полымя».
Творчая дыскусія «Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння» пройдзе 30 сакавіка (пятніца) а 19 гадзіне на камернай сцэне Купалаўскага тэатра (вул. Энгельса, 7).

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна зарэгістравацца і прад'явіць на ўваходзе квіток на любы спектакль Купалаўскага ў красавіку.

Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць месцаў абмежаваная!