V Нацыянальная тэатральная прэмія

08 кастрычніка
V Нацыянальная тэатральная прэмія

З 1 кастрычніка па 21 снежня ў Мінску пройдзе V Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.  21 снежня а 19.00 на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.  

Арганізатары Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія»: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.  Выканаўчай дырэкцыяй конкурсу з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. 

Графік паказаў спектакляў у рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі па спасылцы

Квіткі на спектаклі можна будзе набыць ў касах тэатраў і на сайце kupalauski.by. 

Для атрымання акрэдытацыі на V Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” просім Вас накіраваць на адрас выканаўчай дырэкцыі конкурсу ліст-заяўку на бланку арганізацыі за подпісам упаўнаважанай асобы з пазначэннем імя і прозвішча, кантактнага тэлефона і электроннай пошты журналіста(-ў), якія плануюць асвятляць мерапрыемства. У сувязі з тым, што выканаўчая дырэкцыя конкурсу дзейнічае на базе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, просім накіроўваць лісты на імя намесніка генеральнага дырэктара тэатра Лапаўка Рыгора Аляксандравіча ў электронным выглядзе на пошту pr.kupala@gmail.com ці па факсе на нумар +375 17 3276081

Акрэдытацыя дае СМІ магчымасць наведваць мерапрыемствы і спектаклі ў межах Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Для таго, каб патрапіць на спектаклі ў рамках прэміі, просім вас паведаміць пра гэта не пазней за 48 гадзін да яго пачатку праз ліст на электронную пошту pr.kupala@gmail.com . 

Па ўсіх пытаннях, звязаных з акрэдытацыяй на мерапрыемства, просім звяртацца да Крышчановіч Паліны па тэлефоне +375 17 289 15 77 і па электроннай пошце pr.kupala@gmail.com.