"Вячэра з прыдуркам". Замена спектакля

24 жніўня
"Вячэра з прыдуркам". Замена спектакля
Шаноўныя гледачы!
14 жніўня пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Сяргей Барысавіч Журавель. Спектакль "Вячэра з прыдуркам", які мусіў адбыцца 28 жніўня з яго удзелам, заменены на спектакль "Чайка", бо тэатр не лічыць магчымым знайсці іншага выканаўцу на ролю П'ера Брашана. Прыносім свае выбачэнні. Набытыя на 28 жніўня квіткі сапраўдныя, але пры жаданні іх можна здаць ці абмяняць на іншыя ў касе Купалаўскага тэатра (вул. Энгельса, 7а).