Віншуем Зінаіду Пятроўну!
03 лістапада

Нашы самыя шчырыя віншаванні Народнай артыстке Беларусі - Зінаідзе Пятроўне Зубковай!
Паважаная Зінаіда Пятроўна, у светлы дзень Вашага Дня нараджэння, ад усяго калектыву нашага тэатра мы жадаем Вам моцнага здароўя, сілы духу і невычэрпнай творчай энергіі!
Лёгкасць, з якой Вы кожны раз выходзіце на сцэну нашага тэатра натхняе не толькі сцэнічных партнёраў, але і гледачоў, у душах якіх Ваша творчасць пакідае толькі цёплыя ўспаміны!
Няхай ажыццяўляюцца ўсе задуманыя планы, а жаданне тварыць і не пакідаць сцэну роднага тэатра суправаджае вас кожны дзень.
Са святам!