Сайт kupalauski.by адзначаны прэміяй TIBO

25 красавіка
Сайт kupalauski.by адзначаны прэміяй TIBO
Сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прызнаны лепшым у намінацыі "Культура і мастацтва" конкурса "Інтэрнэт-прэмія TIBO-2015". Дзякуй за распрацоўку кампаніі "Студыя Баравога"!
Штогод у Мінску праходзіць міжнародны выставачны форум TIBO, прысвечаны тэлекамунікацыям, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям. Падчас форуму падводзяцца вынікі конкурсу лепшых беларускіх інтэрнэт-праектаў. Сёлета пераможцаў вызначалі ў 15 намінацыях: "Грамадска-важны праект", "Адукацыя і навука", "Спорт, турызм і забавы" і іншыя. Сярод дзясяткаў намінантаў журы адзначыла і наш рэсурс.