Выбітнаму беларускаму мастаку-сцэнографу Івану Ушакову 110!

19 студзеня
Выбітнаму беларускаму мастаку-сцэнографу Івану Ушакову 110!

19 студзеня споўнілася 110 год з дня нараджэння выдатнага мастака-сцэнографа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Ушакова.

У 30-я гады мінулага стагоддзя Іван Ушакоў прыехаў ў Мінск пасля заканчэння Віцебскага мастацкага тэхнікума і пачаў працаваць у Купалаўскім тэатры спачатку дэкаратарам, а потым галоўным мастаком тэатра. Аформіў каля 40 спектакляў, сярод якіх – “Далёкае” А.Афінагенава, “Кацярына Жарнасек” М.Клімковіча, “Фландрыя” В.Сарду, “Ірынка” К.Чорнага, “Хлопец з нашага горада” К.Сіманава, “Таленты і паклоннікі” А.Астроўскага, “Пяюць жаваранкі” К.Крапівы, “Вішнёвы сад” А.Чэхава, “Ганна Карэніна” паводле Л.Талстога, “Цытадэль славы” К.Губарэвіча.

У спадчыну ад мастака засталіся не толькі эскізы да спектакляў, але і жывапісныя работы, і графіка. У апошнія гады свайго жыцця Іван Міхайлавіч любіў браць фарбы, мальберт, выпраўляцца на прыроду і маляваць пейзажы.

У 2000 годзе была заснаваная прэмія імя Івана Ушакова за лепшае мастацкае афармленне спектакля, атрымаць якую штогод маюць магчымасць сучасныя таленавітыя тэатральныя мастакі.

фота з архіва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Галерэя: