"Вельтмайстар акардэон" - спектакль-канцэрт пра другую сусветную і не толькі

20 Верасня
"Вельтмайстар акардэон" - спектакль-канцэрт пра другую сусветную і не толькі
У траўні 2015 года да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне тэатр падрыхтаваў праграму-канцэрт пад назвай “Другая сусветная” паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.
Спектакль-канцэрт - гэта 18 музычных нумароў у выкананні артыстаў тэатра. Песні гучаць на мове арыгіналу, па-руску, у аранжыроўцы Уладзіміра Кур’яна і ў жывым музычным суправаджэнні аркестра тэатра. 
Спектакль ад разавага паказу перайшоў у рэпертуар і замацаваўся ў ім пад назвай "Вельтмайстар акардэон" паводле аднайменнай песні Марка Мермана. 
Найбліжэйшы паказ адбудзецца 22 кастрычніка. Больш інфармацыі глядзіце па спасылцы, дзе таксама можна набыць квіткі. 
Шчыра запрашаем Вас на спектакль!