“Венскі баль з А1 у Купалаўскім” стане часткай Венскага балю ў Палацы Незалежнасці.

03 снежня
“Венскі баль з А1 у Купалаўскім” стане часткай Венскага балю ў Палацы Незалежнасці.

Арганізатары “Венскага балю з А1 у Купалаўскім”, правядзенне якога было запланавана на 14 снежня 2019 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, паведамляюць аб правядзенні мерапрыемства ў новым фармаце.

Арганізатары з удзячнасцю прымаюць запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узяць удзел у правядзенні Венскага балю ў Палацы Незалежнасці 27 снежня 2019 года. Паводле рэжысёрскай задумы – баль будзе ўлічваць традыцыі Венскіх баляў у Аўстрыі.

Плануецца, што аўстрыйскія ўдзельнікі і рэжысёры “Венскага балю з А1 у Купалаўскім” прымуць удзел ў падрыхтоўцы і правядзенні Венскага балю ў Палацы Незалежнасці.

Дэбютантам, якія раней прайшлі конкурсны адбор, прадставіцца ўнікальная магчымасць выступіць перад гасцямі мерапрыемства ў галоўным Палацы краіны.

Кампанія А1 возьме на сябе адказнасць у рамках акцыі “Нашы дзеці” па аказанні дабрачыннай дапамогі грамадскаму аб’яднанню “SOS-дзіцячыя вёскі Беларусь”. На адрас установы будуць пералічаны сродкі, эквівалентныя палове сумы, якую планавалася выручыць ад продажу квіткоў.

Вяртанне грашовых сродкаў за квіткі на “Венскі баль з А1 у Купалаўскім” набытых раней, будзе ажыццяўляцца ў касе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7а) з 4 па 20 снежня 2019 года.