Віншуем дарагога шаноўнага Арнольда Кандратавіча Памазана з 80-годдзем!

14 чэрвеня
Віншуем дарагога шаноўнага Арнольда Кандратавіча Памазана з 80-годдзем!
Народны артыст Беларусі Арнольд Памазан – абсалютна ўнікальны чалавек!



З аднаго боку – сціплы прыветны мінак на прабежках у гарадскіх прысадах, закалёны “морж” у палонцы на Свіслачы ўзімку – такім яго бачылі яшчэ не так даўно аматары здаровага ладу. А з іншага боку – легендарны бліскучы пан Быкоўскі з “Паўлінкі” (больш за 1000 разоў у ролі!), Буслай у спектаклі “Парог”, Навум Прыгаворка ў “Ідыліі”, Дзед Даніла ў “Сымоне-музыку”...

Выдатны любімы артыст з мудрымі інтанацыямі, з аксамітным гучаннем мовы! “Ён насамрэч тэатральны чараўнік, з самай правільнай, дзіцячай цікаўнасцю да мастацтва” – кажа народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, ягоная заўсёдная Паўлінка на сцэне (18 гадоў!) 

Далёкі Усход – Заходняя Україна – Беларусь – важныя кропкі у жыцці артыста. Дасюль яго цёпла згадваюць у Львоўскім тэатры імя Марыі Занькавецкай! А для купалаўцаў Памазан – найлепшы калега, сур’ёзны, выдатны, сталы артыст. 

Жадаем Вам, Арнольд Кандратавіч, штодзённай жыццёвай творчасці, здароўя, радасці і шчырых апладысментаў!

Галерэя: