Віншуем прыўкрасную Марту Голубеву з юбілеем!

05 Чэрвеня
Віншуем прыўкрасную Марту Голубеву з юбілеем!
Сваім хараством і чароўным голасам вось ужо восем гадоў на купалаўскай сцэне Марта радуе гледачоў. Яе ўнутраная прыгажосць пераходзіць і ў сцэнічныя вобразы. Сярод шматлікіх роляў славутая Паўлінка, Зося з "Пана Тадэвуша", Кардэлія ў спектаклі "Кароль Лір", Барбара ("Чорная панна Нясвіжа"), Марыся ("Пінская шляхта") ды іншыя. Неўзабаве да гэтага спісу далучыцца шагалаўская Бэла ў прэм'ерным спектаклі "En souvenir de Шагал".
Працавітасць, адданасць сваёй справе і сапраўдны талент — самае меншае, чым можна апісаць Марту. Шчырай душой і добрым сэрцам яна прываблівае вялікую колькасць людзей  да сябе як насцэне, так і ў жыцці.
Сардэчна віншуем нашу дарагую Марту і жадаем добрага шляху ў новым годзе, прыемных адкрыццяў і цікавых роляў!

фота Дар'я Календа

Галерэя: