Віншуем шаноўнага беларускага драматурга Аляксея Дударава з юбілеем!

06 Чэрвеня
Віншуем шаноўнага беларускага драматурга Аляксея Дударава з юбілеем!
Вядомы драматург Аляксей Дудараў з тых, каго прынята называць “жывым класікам”. Найбольш вядомы як драматург і кінадраматург. Па яго творах пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы. Спектаклі па ягоных п’есах не пакідаюць сцэны айчынных і замежных тэатраў. А фільм “Белыя росы”, зняты па яго сцэнарыю, дасюль прыцягвае да экранаў гледачоў.

У бягучым рэпертуары Купалаўскага тэатра ідуць адразу дзве пастаноўкі па творах Аляксея Дударава. Чароўныя і таямнічая “Чорная панна Нясвіжа”, якая ўжо дваццаць гадоў збірае поўныя залі гледачоў, на якую прыходзяць не па адным разе, i шчымлiвы "Вечар" у выкананні легендарных купалаўцаў.

Ад усяго калектыву віншуем Аляксея Дударава з юбілеем і жадаем натхняльных ідэй, плённага году і моцнага здароўя!