Віншуем Тамару Міронаву з юбілеем! І вас, сябры, запрашаем на святочную вечарыну 9 лютага.

03 лютага
Віншуем Тамару Міронаву з юбілеем! І вас, сябры, запрашаем на святочную вечарыну 9 лютага.
Наша абаяльная, непаўторная, таленавітая Тамара Васільеўна Міронава сёння святкуе свой юбілей!
Блізкая сэрцу, сапраўдная купалаўская матуля. Дзякуй вам за любоў, гумар, адкрытасць на сцэне і па-за яе межамі. Жадаем вам і надалей яскравых роляў, цікавых персанажаў і адданых гледачоў.
А вас, дарагія сябры, запрашаем 9 лютага адзначыць дзень народзінаў нашай дарагой артысткі! У гэты сямейны вечар Тамара Васільеўна разам з вядучымi артыстамi Купалаўскага тэатра будзе радаваць нас сваiм майстэрствам! Лёгка, проста і весела – у духу нашай юбіляркі – правядзем гэтую вечарыну!
Квіткі яшчэ можна набыць па спасылцы і ў касах тэатра, да сустрэчы!

Фота з архіва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Галерэя: