Віншуем з юбілеем Аляксандра Падабеда

30 мая
Віншуем з юбілеем Аляксандра Падабеда

Сёння Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Падабеду спаўняецца 65 год. 

Юбілей акцёр адзначыць на сцэне – ў спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы "Пан Тадэвуш" па творы Адама Міцкевіча ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна выконвае ролю Суддзі.

Купалаўцы віншуюць Аляксандра Станіслававіча з 65-годдзем, зычуць плённых тэатральных сезонаў, якія яшчэ наперадзе, і прапануюць узгадаць тыя, што ўжо былі!




Галерэя: