Рэпетыцыі "Войцэка"

16 лютага
Рэпетыцыі "Войцэка"
У Купалаўскім ідуць рэпетыцыі спектакля "Войцэк" паводле аднайменнай п'есы Георга Бюхнера. Рэжысёр - Юра Дзівакоў, пераклад з нямецкай мовы выканала Ірына Герасімовіч.
Прэм'ера запланавана на 6 красавіка. Квіткі ўжо можна купіць на нашым сайце. 
Сачыце за інфармацыяй тут, альбо на нашых старонках у Фэйсбуку і Вконтакте

У спектаклі занятыя: Сяргей Рудэня, Аляксандр Малчанаў, Крысціна Дробыш, Святлана Анікей, Мікалай Кучыц, Аляксандр Зелянко, Андрэй Дробыш, Міхаіл Зуй, Раман Падаляка, Максім Карасцялёў і музыкі Эрык Арлоў і Дзмітрый Есяневіч.