Юбілей легендарнага спектакля "Паўлінка"!

23 мая
Юбілей легендарнага спектакля "Паўлінка"!
Каханенькія-родненькія! Сакатушкі, шчабятушкі! Кветачкі майскія... Гэтыя словы гучаць на купалаўскай сцэне ўжо 80 гадоў. Менавіта столькі рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ўпрыгожвае "Паўлінка"!

З'яўленне такога яркага і радаснага спектакля стала сапраўдным падарункам для гледачоў. Па ўспамінах сучаснікаў, калі "Паўлінка" з'явілася на сцэне Томскага драматычнага тэатра, там было проста свята: "Усё было так ярка, так здорава... Тэатр стагнаў ад смеху, ад радасці. І такія акцёрышчы ігралі! Госпадзі, божа ты мой!"

Праз восемдзесят гадоў "Паўлінка" працягвае дарыць такія ж шчырыя эмоцыі. Яна, неверагодна прыгожая, добрая, вясёлая, стала сімвалам і бясцэнным скарбам беларускага народа. Гэты спектакль заслужана з'яўляецца візітоўкай тэатра імя Янкі Купалы. І мы верым, што наперадзе п'есу чакаюць яшчэ доўгія гады жыцця на сцэне Купалаўскага тэатра і нязменная любоў гледачоў! З юбілеем, ясне-пекная панна Паўлінка!

Сябры, у бліжэйшы час убачыць легендарную "Паўлінку" на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы вы можаце 28 мая і 12 і 29 чэрвеня! Набывайце квіткі ў касах тэатра і на нашым сайце - і прыходзьце на гэты цудоўны спектакль! "Паўлінка" заўсёды чакае сваіх дарагіх гледачоў!