Юбілей МАСТАКА!

19 студзеня
Юбілей  МАСТАКА!

18 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цэрымонія з нагоды 85-годдзя галоўнага мастака тэатра, народнага мастака Беларусі, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, прафесара кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Герлавана Барыса Федасеевіча.
Барыс Федасеевіч працуе ў Купалаўскім тэатры з 1961 года. На яго рахунку больш за 70 спектакляў. Яго імя цесна звязана з найлепшымі дасягненнямі беларускага тэатральнага мастацтва ў галіне сцэнаграфіі .
Віншаванне з нагоды юбілею ад Кіраўніка дзяржавы агучыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.