З днём маці!

14 кастрычніка
З днём маці!

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае і сямейнае свята — Дзень маці. Яно знаходзіць водгук у сэрцы кожнага, дапамагае нам глыбей адчуць святасць місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.

Гэтае свята — цудоўная нагода аддаць даніну глыбокай павагі жанчыне, якая з’яўляецца ўвасабленнем любові, дабра і міласэрнасці.
У слове «мама» ёсць любоў і надзея, сіла і натхненне, у ім святло, цяпло і ўтульнасць. Бязмерна шчаслівы той чалавек, якога клапатлівыя матчыны рукі і добрыя словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве. Матчына любоў робіць нас мацней, дапамагае пераадольваць нягоды і верыць у поспех.

Дарагія жанчыны, любімыя мамы! Ад усёй душы віншуем вас з Днём маці!
Няхай вас заўсёды акружаюць клопатам родныя і блізкія людзі, хай кожны дзень пачынаецца з усмешкі. Заўсёды заставайцеся самымі добрымі, разумеючымі, абачлівымі і любімымі!