Загадчыку музычнай часткі Купалаўскага тэатра Уладзіміру Кур’яну – 65!

25 Сакавіка
Загадчыку музычнай часткі Купалаўскага тэатра Уладзіміру Кур’яну – 65!

За 35 гадоў працы ў тэатры кампазітар напісаў музыку амаль да 35 спектакляў толькі ў Купалаўскім. Сярод іх – “Гаральд і Мод”, “Тутэйшыя”, “Ідылія”, “Ажаніцца--не журыцца”, “Карлік-Нос”, “Паехалі!..”, “Дон Жуан”, а таксама аранжыроўку музычных нумароў да спектакляў “Местачковае кабарэ”, “Вельтмайстар-акардэон” і “Паўлінка”. .Дарэчы, менавіта “Паўлінку” Уладзімір Кур’ян дырыжыраваў больш за 400 разоў!

Апроч тэатральнай музыкі Уладзімір Кур’ян стварае оперы, аркестровую, харавую і камерную музыку. Творы нашага кампазітара гучалі на музычным фестывалі ў Нансі (Францыя), у Злучаных Штатах Амерыкі (Канцэрт для беларускіх цымбал), у Бельгіі і Нямеччыне.

А галоўнае – дзякуючы Кур’яну тэатр захаваў у сваім складзе жывы аркестр прафесійных музыкаў-мультыінструменталістаў, тым самым працягваючы даўнюю традыцыю Купалаўскага тэатра.

Віншуем Вас, спадар Уладзімір!