Запіс спектакля "Вельмайстар-акардэон" паказалі на Х Міжнародным фестывалі аўтарскай песні ў Празе (Чэхія).

29 чэрвеня
Запіс спектакля "Вельмайстар-акардэон" паказалі на Х Міжнародным фестывалі аўтарскай песні ў Празе (Чэхія).
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы выступіў у якасці партнёра і паказаў у фармаце анлайн запіс спектакля "Вельтмайстар-акардэон" на Х Міжнародным фестывалі аўтарскай песні ў Празе (Чэхія).
У спектаклі гучаць арыгінальныя песні на словы Марка Мермана ў аранжыроўцы Уладзіміра Кур’яна і ў жывым музычным суправаджэнні аркестра тэатра.

Фестываль аўтарскай гітарнай песні праходзіць у незвычайным месцы: у сярэдневяковым гатычным замку Стршэкаў (Střekov) над горадам Усці-над-Лабем паблізу ад чэшска-нямецкай мяжы. На мерапрыемства з'язджаецца мноства выканаўцаў з розных краін, у тым ліку і з Беларусі.

Запіс спектакля магчыма было паглядзець з любой кропцы свету.