30% — зніжка для сапраўдных беларусаў!

29 Чэрвеня
30% — зніжка для сапраўдных беларусаў!
З 30 чэрвеня па 30 ліпеня даем зніжку 30% на ўсе спектаклі Галоўнай сцэны гэтага сезону.
Нацыянальнае мастацтва — гэта тое, што яднае народ, адлюстроўвае яго настроі, думкі, гісторыю. І ў купалаўскіх спектаклях гэтага досыць!
2 ліпеня — "Не мой". Каханне спасцігае немца і беларуску ў самы неспрыяльны час, у час вайны.
9 ліпеня — "Школа падаткаплацельшчыкаў". Эксперты ў вобласці складання падатковых дэкларацый навучаць вас, як правільна і на сваю карысць чытаць законы і плаціць менш падаткаў.
15 ліпеня — "Пінская шляхта". Пакуль пара дробных шляхцюкоў разбіраюцца, хто з іх шляхціч, а хто мужык, над іх галовамі праплываюць цюкі з нарабаваным "найяснейшай каронай" дабром.
22 ліпеня — "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Цёмныя сілы захапілі беларускія мясціны, але нішто не вечна перад сіламі любові і дабра.

З усёй афішай можна азнаёміцца тут. Для даведак + 375(17) 327 02 90