Правілы наведвання тэатра


      1. Агульныя палажэнні

  1. Дадзеныя Правілы рэгулююць адносіны паміж гледачамі і дзяржаўнай установай “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы” (далей — тэатр) і з’яўляюцца састаўной часткай пагаднення, якое заключана паміж бакамі пры набыцці ўваходных квіткоў на спектаклі, іншыя культурна-відовішчныя мерапрыемствы (далей — мерапрыемствы).

     1.2.  Пад час наведвання тэатра гледачы павінны выконваць (прытрымлівацца) дадзеныя Правілы.

     2.  Уваходны квіток

  2.1. Уваход у будынак тэатра ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці ўваходнага квітка на дадзенае мерапрыемства.

    2.2. Уваходны квіток павінен мець абавязковыя рэквізіты, предугледжаныя дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і быць сапраўдным у адпаведнасці з пазначанымі ў ім датай і часам правядзення мерапрыемства. Асноўныя правілы паводзінаў у тэатры пазначаныя на адваротным баку ўваходнага квітка.

     2.3.   Уваходны квіток  з выпраўленнямі лічыцца несапраўдным.

2.4. Адміністрацыя тэатра не нясе адказнасці за сапраўднасць ўваходных квіткоў, набытых не ў касе тэатра або не ва ўпаўнаважанай асобы тэатра.

2.5. У выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што ўваходны квіток фальшывы або несапраўдны, глядач не дапускаецца ў глядзельную залу, вяртанне грошай або іншая кампенсацыя не адбываецца.

2.6. У выпадку выяўлення падвойных ўваходных квіткоў на адно і тое ж месца неабходна звярнуцца да адміністратара, які вырашыць сітуацыю і запрапануе заняць іншае свабоднае месца.

3. Зварот, абмен, перапродаж і страта ўваходнага квітка

3.1. Зварот  набытага ўваходнага квітка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.2. Набыты ўваходны квіток не падлягае абмену.

3.3. Перапродаж уваходнага квітка на мерапрыемства ў памяшканнях тэатра забаронены.

3.4 . Тэатр не выдае дублікат і не пакрывае кошт згубленага уваходнага квітка.

4 . Абслугоўванне гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі

Пры набыцці ўваходнага квітка для чалавека на вазочку неабходна не менш чым за тры дні да наведвання мерапрыемствы паведаміць пра гэта касіру (іншай упаўнаважанай па рэалізацыі ўваходных квіткоў асобе) і галоўнаму адміністратару тэатра (тэлефон касы тэатра +375 17327 17 17, галоўнага адміністратара +375 17327 40 31 ) .

5. Правілы паводзінаў у тэатры

5.1. Гледачы дапускаюцца ў будынак тэатра за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства .

5.2. Строгага дрэс-кода ў тэатры няма, дапушчальная дэмакратычная форма адзення. Тым не менш адзенне павінна мець ахайны выгляд і адпавядаць прынятым у грамадстве маральна-этычным нормам. Гледачы ў бруднай і (або) мятай вопратцы, спартыўных касцюмах, а таксама мужчыны ў шортах і (або) спартыўных майтках, жанчыны ў дэталях купальніка ў глядзельную залу не дапускаюцца.

5.3. Гледачам можа быць адмоўлена ва ўваходзе ў будынак тэатра (або яны могуць быць выдаленыя з будынка тэатра) у выпадках, калі яны ствараюць перашкоды для правядзення мерапрыемства, працы супрацоўнікаў тэатра, паводзяць сябе некарэктна, нецэнзурна выказваюцца, дапускаюць абразы работнікаў тэатра і да т.п., турбуюць іншых гледачоў, выклікаюць сваімі паводзінамі непарадкі, раздражняюць людзей навокал, маюць неахайны выгляд або займаюць месца, на якое  ў іх адсутнічаюць уваходныя квіткі.

5.4. Парадак наведвання мерапрыемствы малалетнімі і непаўнагадовымі  вызначаецца арганізатарам мерапрыемства з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства.

5.5 . Атрыманне аўтографаў і прыманне віншаванняў артыстамі тэатра ажыццяўляецца толькі пасля папярэдняга ўзгаднення з артыстамі і дзяжурным адміністратарам тэатра (адносна парадку і месца правядзення дадзеных працэдур).

5.6. Парадак уручэння артысту кветак і падарункаў загадзя агаворваецца з дзяжурным адміністратарам тэатра перад пачаткам мерапрыемства .

5.7. Уваход ў глядзельную залу з вялікімі сумкамі не дапускаецца.

5.8. Наведванне тэатра з жывёламі забаронена.

5.9. Пры ўваходзе ў глядзельную залу сродкі мабільнай сувязі і іншыя электронныя прылады гледача мусяць быць выключаныя.

5.10. Пра пачатак мерапрыемства і неабходнасці заняць сваё месца гледачам паведамляюць тры званкі; ўваход у глядзельную залу адкрываецца пасля першага званка.

5.11. Тэатральны буфет адкрываецца за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства і працуе да трэцяга званка ў антракце.

5.12. Уваход у глядзельную залу з прадуктамі харчавання і напоямі катэгарычна забаронены.

5.13. Пасля трэцяга званка ўваход у партэр глядзельнай залы не дапускаецца. Глядач, які спазніўся, да канца першага акта павінен заняць прапанаванае адміністратарам вольнае месца ў бельэтажы або на балконе у залежнасці ад месца, названага ва ўваходным білеце, або, пры іх адсутнасці, чакаць антракту ў тэатральным буфеце.

5.14. Падчас правядзення мерапрыемства катэгарычна забаронена здымаць яго на фота і відэа, не ўзгадніўшы гэтае пытанне загадзя з адміністрацыяй тэатра.

5.15. Падчас правядзення мерапрыемства забараняюцца перамяшчэнні па глядзельнай зале, за выключэннем надзвычайных прычын санітарнага або медыцынскага характару, або звязаных з эвакуацыяй гледачоў.

6. Гардэроб

6.1. Гардэроб тэатра адкрываецца за адну гадзіну да пачатку мерапрыемства .

6.2. У гардэроб тэатра прымаюцца верхняя вопратка і галаўныя ўборы гледачоў з выдачай нумарка.

6.3. Ручная паклажа (заплечнікі, парасоны, буйнагабарытныя сумкі, пакеты, прадметы), за выключэннем дробных асабістых рэчаў, партфеляў і жаночых сумачак, здаюцца ў камеры захоўвання гардэроба тэатра з выдачай нумарка.

6.4 . За згублены нумарок на атрыманне пакінутага ў гардэробе адзення або ручной паклажы глядач нясе грамадзянска-прававую адказнасць.

6.5. Забытыя ў гардэробе тэатра і не запатрабаваныя гледачом пасля заканчэння мерапрыемства рэчы падлягаюць дагляду службай аховы тэатра з прыцягненнем пры неабходнасці спецыялістаў МУС і МНС.

7. Бюро знаходак

Любыя асабістыя рэчы, знойдзеныя ў памяшканнях тэатра, павінны быць дастаўленыя ў кабінет прадстаўнікоў службы гледача. У выпадку страты рэчаў неабходна звярнуцца да адміністратара або старэйшага кантралёра квіткоў.

8. Бяспека

8.1. У мэтах захавання грамадскага парадку падчас наведвання мерапрыемства гледачам забараняецца:

мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую ці iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя цi прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць з сябе пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або нанесці матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям;

ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў;

ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян;

карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на нанясенне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

знаходзіцца ў стане алкагольнага , наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Пры наведванні мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатара мерапрыемства і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.

8.2. У выпадку выяўлення ў памяшканнях тэатра прадметаў, пакінутых без нагляду, пра знаходку неабходна неадкладна паведаміць любому прадстаўніку адміністрацыі або аховы тэатра. Браць у рукі, адкрываць, ссоўваць з месца выяўленыя прадметы катэгарычна забараняецца.

8.3. У будынку тэатра вядзецца відэаназіранне, дзяжурны ахоўнік заўсёды знаходзіцца ў холе на ўваходзе або ў фае тэатра, на пасту аховы (службовы ўваход тэатра).

8.4. Паленне ў будынку тэатра катэгарычна забаронена.

8.5. За шкоду,  нанесеную гледачом маёмасці тэатра,  будзе панесеная адказнасць, прадугледжаная дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Праца са сродкамі масавай інфармацыі

Неакрэдытаваныя журналісты ў глядзельную залу не дапускаюцца. Акрэдытацыя праводзіцца на падставе папярэдняй пісьмовай заявы адміністрацыі СМІ. Акрэдытацыя журналіста не дае права на прадастаўленне месца ў глядзельнай зале. Пропуск акрэдытаваных журналістаў ажыццяўляецца праз службовы ўваход па загадзя ўзгодненых з адміністрацыяй тэатра спісах і па прад'яўленні дакумента - пасведчання асобы.

10. Замена, адмена і змена загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства

10.1. Адміністрацыя тэатра пакідае за сабой права на замену або адмену мерапрыемства. У выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым парадак выплаты грашовых сродкаў за ўваходны квіток вызначае тэатр.

10.2. У выпадку змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым мерапрыемствам глядач мае права наведаць гэтае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета ў адпаведнасці з новымі тэрмінамі яго правядзення.