Спосабы аплаты квіткоў

Паважаныя гледачы!
Скарыстаўшыся нашай сістэмай рэзервавання (браніравання) квіткоў, Вы можаце аплаціць іх і набыць адным з ніжэйпазначаных спосабаў:

1) Аплаціць праз сістэму «Расчет»

Сістэма «Расчет»Сістэма «Расчет» — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (ЕРИП), створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстоўваючы першы спосаб, Вы аплочваеце:

  • кошт квіткоў;
  • кошт паслугі рэзервавання з разліку 1 000 рублёў за квіток;
  • кошт паслугі банкаўскага пераводу з разліку 3% ад агульнага кошту.

Пасля правядзення працэдуры аплаты Вы атрымоўваеце магчымасць самастойна раздрукаваць квіток на ўласным прынтэры.

Схема аплаты квіткоў праз сістэму «Расчет»:
1. Неабходна замовіць квіток і атрымаць нумар замовы.

2.Выбраць найбольш зручны для вас спосаб аплаты:

  • праз інфакіёскі;
  • праз банкаматы: Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, ВТБ-Банк, БПС-ЗберБанк, Банк БелВЭБ, Тэхнабанк, ІдэяБанк, Банк «Масква-Мінск», БелСвіссБанк, РРБ-Банк;
  • праз сістэмы Інтэрнэт-банкінгу;
  • праз плацёжныя сістэмы WebMoney, Easypay, iPay, м-банкінг;
  • праз банкаўскія плацёжныя тэрміналы;
  • у любой касе банка.

!!Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра неабходнасць правесці плацёж праз сістэму “Расчет” (ЕРИП).

3.Пры афармленні плацяжу неабходна выбраць у сістэме «Расчет» – ЕРИП:

  • Пункт «Квіткі і латарэі»;
  • «kupalauski.by»;
  • Увесці нумар вашай замовы, атрыманы ў Асабістым кабінеце на сайце www.Kupalauski.by, націснуць Працягнуць;
  • Пераканацца ў выбранай замове і націснуць кнопку Аплаціць.

Незалежна ад спосабу аплаты, Вы атрымоўваеце на рукі дакумент, які падцвярджае аплату, — папяровы ці электронны чэк.

4.Далей Вам неабходна будзе вярнуцца ў сістэму браніравання праз "Уваход у сістэму" для гледача на сайце www.kupalauski.by, увесці свой лагін/пароль, увайсці ў Асабісты кабінет, зайсці па радку аплачанага нумару замовы выбраць функцыю друку квітка.

АБАВЯЗКОВА РАЗДРУКОЎВАЙЦЕ КВІТКІ ДЛЯ ПРАХОДУ НА МЕРАПРЫЕМСТВЫ!

2) Аплаціць і атрымаць квіткі ў любой з нашых кас

Выкарыстоўваючы другі спосаб, Вы аплочваеце:

  • кошт квіткоў;
  • кошт паслугі рэзервавання з разліку 1 000 рублёў за квіток;
  • кошт паслуг касы (! За выключэннем квіткоў на спектаклі, якія праводзіць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) з разліку 5 000 рублёў за квіток.

Адрасы, нумары тэлефонаў і час працы працы нашых кас Вы можаце даведацца на старонцы Нашы касы