Гастрольны каляндар Купалаўскага!

Дата:

     Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы да канца 2019 года плануе шэраг гастроляў у Беларусі і за мяжой. Пашырэнне гастрольнай мапы Купалаўскага тэатра – адна з галоўных мэтаў на 100-ы сезон, які праходзіць у 2019-2020 гг. Гэта дазволіць прадставіць беларускае тэатральнае мастацтва, якое з’яўляецца вялікай каштоўнасцю для культурнай спадчыны, у рэгіёнах Беларусі і на міжнародным узроўні.
     5 і 6 снежня мы прадставім пастаноўку “Ўраджай” у Парыжы на пляцоўцы Espace Beaujon. Спектакль створаны паводле п’есы беларускага драматурга Паўла Пражко – гэтае імя ўжо стала вядомым аматарам тэатра ва ўсім свеце, а ягоныя п’есы былі перакладзены на замежныя мовы, у тым ліку на французскую, і пастаўлены многімі еўрапейскімі тэатрамі. “Ураджай” змаглі таксама ўбачыць і жыхары Бабруйска: 5 лістапада адбыўся паказ спектакля ў Палацы мастацтваў у межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
     Купалаўскі тэатр працягне актыўна гастраляваць па рэгіёнах Беларусі, наведваючы разнастайныя пляцоўкі і прымаючы удзел у тэатральных фестывалях.
Спектакль ARTгледачы змогуць убачыць у Лідзе 15 лістапада ў Палацы культуры г. Ліды.
    
У снежні 2019 года Купалаўскі тэатр плануе гастролі ў Гомель і Салігорск. На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра 3 снежня ў межах XIV Міжнароднага фестывалю “Славянскія тэатральныя сустрэчы” будзе паказаны спектакль “Рэвізор”. Легендарны спектакль “Вечар” рэжысёра Валерыя Раеўскага з Генадзем Аўсяннікавым, Зінаідай Зубковай, Тамарай Міронавай і Аляксандрам Падабедам пройдзе ў Салігорску 7 снежня.

5 лістапада

“Ураджай”

Бабруйск, у межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

15 лістапада

ART

Ліда, Палац культуры г. Ліды

3 снежня

“Рэвізор”

Гомель, Гомельскі абласны драматычны тэатр у межах XIV Міжнароднага фестывалю “Славянскія тэатральныя сустрэчы”

5-6 снежня

“Ураджай”

Парыж, Espace Beaujon

7 снежня

“Вечар”

Салігорск

Галерэя: