“Паўлінка” у Наваполацку і Маладзечна!

Дата: Чэрвень 2021

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны.

Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

11 чэрвеня Купалаўскі тэатр прадставіў спектакль “Паўлінка” на сцэне Цэнтра культуры г.Наваполацка  і 12 чэрвеня на сцэне Цэнтра культуры г.Маладзечна  у рамках “XX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021”.

Легендарная «Паўлінка» у Наваполоцку