"Вяселле"- на IV Міжнародным тбіліскім фестывалі тэатра, Тбілісі

Дата: 22 верасня 2012
Спектакль "Вяселле" быў паказаны на сцэне Тбіліскага акадэмічнага тэатра імя К. Марджанішвілі ў рамках Міжнароднага тбіліскага фестывалю тэатра. Тбіліскі форум быў заснаваны ў 2009 годзе, з той мэтай, каб збіраць творчых, амбітных і цікаўных артыстаў ад Дальняга Усходу да Захаду. Разам з Купалаўскім тэатрам у фестывалі прымуць удзел тэатры з Ізраіля, Расіі, Польшчы, Літвы, Малдовы, Азербайджана, Грузіі, Мексікі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Японіі.