Аляксандр Падабед

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1989)
Нарадзіўся 30 мая 1951 года ў Мінску.
У 1972 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці "Акцёр драматычнага тэатра і кіно" (курс А.І.Бутакова). Працуе ў тэатры з 1973 года.
Уладальнік Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2007)
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Мікіта ("Вечар" А. Дударава);
- Іван Цюхай-Ліпскі ("Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча);
- Чарнушка ("Людзі на балоце" паводле І. Мележа);
- Суддзя ("Пан Тадэвуш" А. Міцкевіча);
- Яўген Сяргеевіч Дорн ("Чайка" А. Чэхава);
- Восіп Абдзіраловіч ("Дзве душы" М. Гарэцкага);
- Канстанцін Сяргеевіч ("Каханне як мілітарызм" П. Гладзіліна);
- Міністр фінансаў ("Школа падаткаплацельшчыкаў" Л. Вернэя і Ж. Бэра);
- Морыс Ходжэр ("Юбілей ювеліра" Н. МакОліф);
- Альберт П'ерпойнт ("Вешальнікі" М. МакДонаха)