Сувенірная крама

 Побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў мініяцюрным будынку па адрасе Энгельса, 7а працуе сувенірная крама. Калі вы жадаеце набыць камусьці такі падарунак, які б нагадваў пра тэатр, стары Мінск ці ўвогуле пра Беларусь, варта зазірнуць туды. Там можна набыць афішы і календары, фотаздымкі артыстаў, кубкі, магніты, свістулькі, паштоўкі, кнігі, вышыванкі, рушнікі і іншыя сувеніры. У гэтым жа будынку размяшчаецца і тэатральная каса.

Крама працуе з аўторка па суботу з 10.00 да 20.00.