Спосабы аплаты квіткоў

Паважаныя гледачы!
Скарыстаўшыся нашай сістэмай рэзервавання (браніравання) квіткоў, Вы можаце аплаціць іх і набыць адным з ніжэйпазначаных спосабаў:

Аплаціць праз сістэму «Расчет»

Сістэма «Расчет»Сістэма «Расчет» — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінага разліковай і інфармацыйнай прасторы (ЕРИП), створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстоўваючы першы спосаб, Вы аплочваеце:

  • кошт квіткоў;
  • кошт паслугі рэзервавання з разліку 1 000 рублёў за квіток;
  • кошт паслугі банкаўскага пераводу з разліку 3% ад агульнага кошту.

Пасля правядзення працэдуры аплаты Вы атрымоўваеце магчымасць самастойна раздрукаваць квіток на ўласным прынтэры.

Схема аплаты квіткоў праз сістэму «Расчет»:
  1. Для аплаты праз сістэму «Расчет» (ЕРИП) неабходна пасля з’яўлення табліцы з нумарам замовы абавязкова націснуць на кнопку “Выставить счет для оплаты ЕРИП”.

  2. Вы можаце выбраць найбольш зручны для вас спосаб аплаты:

    • праз інфакіёскі;
    • праз банкаматы: Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, ВТБ-Банк, БПС-ЗберБанк, Банк БелВЭБ, Тэхнабанк, ІдэяБанк, Банк «Масква-Мінск», БелСвіссБанк, РРБ-Банк;
    • праз сістэмы Інтэрнэт-банкінгу;
    • праз плацёжныя сістэмы WebMoney, Easypay, iPay, м-банкінг;
    • праз банкаўскія плацёжныя тэрміналы;
    • у любой касе банка.

    !!Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра неабходнасць правесці плацёж праз сістэму “Расчет” (ЕРИП).

  3. Пры афармленні плацяжу неабходна выбраць у сістэме «Расчет» – ЕРИП:

    1. Пункт «Квіткі і латарэі»;
    2. «kupalauski.by»;
    3. Увесці нумар вашай замовы, атрыманы на сайце Kupalauski.by, націснуць Працягнуць;
    4. Пераканацца ў выбранай замове і націснуць кнопку Аплаціць.

    ! Незалежна ад спосабу аплаты, Вы атрымоўваеце на рукі дакумент, які падцвярджае аплату, — папяровы ці электронны чэк.

  4. Пасля чаго Вы можаце вярнуцца ў сістэму браніравання ў прыватны кабінет, зайсці па радку аплачанага нумару замовы і абавязкова (!!) выбраць функцыю друку квітка.

    ! Не забывайцеся раздрукоўваць квіткі пасля аплаты, на ўваходзе на мерапрыемства працуе сканер для счытвання штрых-кода. Без дадзеных штрых-кода гледачы на мерапрыемства не дапускаюцца.

Аплаціць і атрымаць квіткі ў любой з нашых кас

Выкарыстоўваючы другі спосаб, Вы аплочваеце:

  • кошт квіткоў;
  • кошт паслугі рэзервавання з разліку 1 000 рублёў за квіток;
  • кошт паслуг касы (! За выключэннем квіткоў на спектаклі, якія праводзіць Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) з разліку 2 000 рублёў за квіток.

! Адрасы, нумары тэлефонаў і час працы нашых кас Вы можаце даведацца тут.