Все нормально (16+)

Билеты
  • 28
    октября
    19:00
    Пн
«Усё нармальна» – унікальны праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Цэнтра беларускай драматургіі.

Дзве жанчыны – ці маці з дачкой, ці сёстры, ці сяброўкі беспаспяхова спрабуюць выбудаваць дыялог. Мабыць, іх увогуле і не дзве. Вы бывалі ў Рыме? Вы хавалі цыгарэты ў паштовай скрыні? Вы апраналі чорнае?
Любоў уперамешку з нянавісцю, напружанне, якое павісла ў паветры, адсылаюць да фільмаў Бергмана. Прастора сціснулася да аднаго пакоя, а час быццам бы спыніўся.

Дэбютная п’еса Уладзіславы Хмель напісана на драматургічнай лабараторыі «Адкрывачка» пад куратарствам вядомага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага і ўжо вызвала шырокі рэзананс у тэатральным асяроддзі.