Камень дурасці (16+)

Билеты
  • 21
    июня
    19:00
    Пт

Аўтар: Канстанцін Сцешык
Жанр: драма
Рэжысёр: Дзмітрый Зімін
Мастак: Алена Ігруша
Кампазітар: Аляксандр Сітнікаў
Пераклад: Марыя Пушкіна

Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту

“Папулярным сюжэтам у карцінах нідэрландскіх мастакоў Сярэднявечча з’яўлялася “выдаленне камЕня дурасці”, згодна з якім хірург нібыта вылечвае пацыента ад дурасці. У галандскай жа мове “выразаць камень” азначае падмануць, таму дзеянне на карцінах нагадвае больш шарлатанства, чым сапраўдную хірургічную аперацыю.
Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка – гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу. Пазбавіўшыся свайго “каменя дурасці”, галоўны герой Раман пачынае востра.. адчуваць бессэнсоўнасць таго, што адбываецца ў яго жыцці і навокал. Здаецца, так было заўсёды: блізкія, што падманваюць сябе, прапаведуючы чужыя ім “правілы жыцця”, пустыя сустрэчы, размовы. Толькі цяпер гэта стала больш відавочным і невыносным.
Чым для Рамана з’явіцца “камень дурасці”? І ці толькі ў негатыўным кантэксце магчыма яго прачытанне?

Ролі выконваюць:
Раман – Максім Брагінец
Марына – Ганна Семяняка
Марат – Дзмітрый Давідовіч
Саша – Максім Паніматчанка
Маці – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева
Бацька – Віктар Багушэвіч
Аксана – Вераніка Буслаева
Алег – Максім Карасцялёў, Арцём Курэнь
Медперсанал – Уладзіслаў Віленчыц, Аляксандр Ніканенка

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".