Карней (16+)

Билеты
  • 27
    июня
    19:00
    Чт

У аснове спектакля – апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Карней – мышыная смерць”, а таксама ўрыўкі з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ.

Аўтары інсцэніроўкі: Мікалай Музычэнка, Алена Зміцер

Жанр: гісторыя аднаго дома

Рэжысёр: Алена Зміцер
Мастак-пастаноўшчык: Марына Алекна

Працягласць: 2 г. без антракту

Беларуская зямля і яе народ на працягу ўсяго існавання падвяргаліся складаным выпрабаванням. Вялікая Айчынная вайна – адна з найтрагічных старонак нашай гісторыі. Тое, што нельга забыць, бо ў жыцці ўсё ўзаемазвязана: паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж усім жывым на зямлі існуе непарыўная нябачная сувязь.
"Карней” – гэта спектакль, у якім галоўным прадметам даследавання становіцца Дом. Дом як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.
Галоўны герой Карней – мясцовы пацукалоў, неадназначны, дзівакаваты чалавек, якога любяць усе дзеці і, як потым выяўляецца, усе мышы. Ён марыць аб Доме, шукае яго – сваё месца. Аднак, калі знаходзіць, здараецца страшнае… Вайна, перад тварам якой чалавек, як і ўсё жывое, – вельмі хісткая, крохкая істота, дробязь, пясчынка. Як, сутыкнуўшыся з такой дадзенасцю, такой рэчаіснасцю, засцерагчы, адстаяць, абараніць сімвал сувязі з роднай зямлёй, родам – свой Дом?..

Ролі выконваюць:
Карней – Дзяніс Аўхарэнка
Алеся, Фраў – Ганна Семяняка
Янка – Арцём Курэнь
Мыш – Дзмітрый Давідовіч
Цётачка, Баба Галя – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч
Пацук – Аляксандр Ніканенка
Мыш, Дзядзька Міша – Сяргей Шымко
Мышка, Цётка Дуня, Крумкач – Юлія Лазоўская
Ханс – Максім Брагінец
Гюнтэр – Уладзіслаў Віленчыц
Ральф – Уладзіслаў Ноздрын
Мікола – Максім Паніматчанка, Максім Карасцялёў
Сярожка, Пацукалоў – Багдан Курэнь

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".