Пачупкi (16+)

Песня ў адной дзеі

Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна.
Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення…
Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. Спектакль “Пачупкі” з’яўляецца працягам гісторыі “Шлюба з ветрам”, другім крокам пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.
“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступае менавіта гук.  

Аўтары – Яўген Карняг, Каця Аверкава
Жанр – песня ў адной дзеі
Рэжысёр – Яўген Карняг
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава

Узроставыя рэкамендацыі: 16+

Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін.

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".