Таямніца чароўнага календара(6+)

Билеты
  • 25
    мая
    12:00
    Сб

Жанр: музычны дэтэктыў

Аўтар: М. Варфаламееў (па п’есе “Парсючок Кнок”)

Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка

Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў

Харэограф: Максім Дубоўскі

Тэксты песень: Максім Дубоўскі

Пераклад: Святлана Навуменка

Працягласць: 1 г. 25 хв. без антракту

Прэм’ера: 14 кастрычніка 2020г. 

6+

"Таямніца чароўнага календара" – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца самым маленькім тэатралам і іх бацькам.

Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб'яўлена паляванне.

Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе гатовыя да Цуду? А што калі аб'яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?

У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму дзіцяці мове.

Ролі выконваюць:

Парсючок Кнок – Сяргей Шымко

Мальвіна – Вераніка Буслаева

Кот Васіль – Аляксандр Ніканенка

Сабака Ануфрый – Дзмітрый Давідовіч, Уладзіслаў Ноздрын

Хлам – Максім Паніматчанка, Уладзіслаў Віленчыц

 

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".