Вецер шумiць у таполях (16+)

Билеты
  • 05
    июня
    19:00
    Ср
  • 06
    июня
    19:00
    Чт

Аўтар: Жэральд Сіблейрас
Жанр: камічная трагедыя ў дзвюх частках
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па кастюмах: Марына Алекна
Мастак па святле: Вікторыя Ангельчык
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга

Працягласць: 2 гадзіны 45 хвілін з антрактам

Цягам жыцця галоўныя героі – вайсковыя ветэраны, якія знаходзяцца перад
“тварам вечнасці”, – не страцілі пачуццё гумару, веру ў лепшае і прагнае
жаданне ісці да сваёй мары. Яны нават збіраюцца ў паход!
Ці змогуць Густаў, Фернан і Рэнэ зберагчы шчырасць, жыццялюбства,
каханне і адвагу перад крокам у вечнасць?..
Камічная трагедыя французскага драматурга Жэральда Сіблейраса ў
пастаноўцы Аляксандра Гарцуева – гэта філасофская гісторыя, складзеная з
успамінаў, шкадаванняў, мараў і жартаў, напоўнена светлым сумам,
дасціпнасцю і іроніяй.
Ролі выконваюць:
Густаў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Максім
Брагінец;
Фернан – Сяргей Шымко, Дзмітрый Давідовіч;
Рэнэ – Ігар Сідорчык, Арцём Курэнь.

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".