Вось я і прыйшла! (16+)

Билеты
  • 06
    мая
    19:00
    Пн
  • 18
    июня
    19:00
    Вт

Спектакль “Вось я і прыйшла!” – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.

Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..
У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.
Рэжысёр – Аляксандр Бародка
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Кампазітар – Аляксандр Гембіцкі
Пераклад – Марыя Пушкіна

Працягласць – 1 г. 20 хв. без антракту.

арганізатар: ДУ "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ".