Бясконцая гісторыя (16+)

Аўтар Міхаіл Хейфец
Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Кулікоўскі
Харэограф Дзіна Юрчанка
Прэм'ера – 25 ліпеня 2024
Працягласць – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту
Найбліжэйшыя паказы
  • 12
    снежня
    19:00
    Чц

         Спектакль «Бясконцая гісторыя» – гэта кранальны, трохі наіўны аповед, які звяртаецца да гледача: нічога не бывае позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці родную душу ўсё адно магчыма! І танцаваць, не ўмеючы, таксама можна! Было б жаданне.
          Ён і Яна праводзяць вольны час у танцавальным клубе, але абодва не маюць ні слыху, ні пачуцця рытму. Аднак гэта не замінае ім быць шчаслівымі. Аднойчы Ён не прыходзіць на заняткі, Яна застаецца без пары, таму што танцаваць з ёй ніхто не хоча! Што здарылася? Куды ён знік? Ёй трэба пачаць яго пошукі... Да чаго яны прывядуць? Што іх чакае? Быць разам або асобна? Ці падорыць ім лёс шанец стварыць агульны танец?
          Спектакль «Бясконцая гісторыя» нагадвае пра тое, што ў жыцці кожнага, нягледзячы на ўзрост, ёсць момант, калі трэба зрабіць «крокі не па правілах»  і тады захад сонца стане не фіналам, а прыгожым пейзажам, на фоне якога так прыемна танцаваць.

Паважаныя гледачы, у зале свабодная рассадка!!

Прэса:

Октябрь 2024
жнiвень 2024
лiпень 2024