Тамара Нікалаева-Апіёк

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972)
Нарадзілася 18 сакавіка 1943 года ў вёсцы Ляды Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
У 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці "Актрыса драматычнага тэатра і кіно" (курс У.А.Маланкіна).
З 1966 па 1975 год працавала ў складзе трупы Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра. У Купалаўскім тэатры з 1975 года.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Вядучая ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Арына Панцілеймонаўна ("Жаніцьба" М.Гогаля)