Дзядзечкаў сон (16+)

трагікамедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Акімаў
Мастак-пастаноўшчык Аляксандр Камянец
Харэограф Кірыл Балтрукоў
Прэм'ера – 20 лістапада 2024
Працягласць – 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам
Найбліжэйшыя паказы
  • 08
    студзеня
    19:00
    Ср
  • 18
    студзеня
    19:00
    Сб
  • 25
    студзеня
    19:00
    Сб

„Лепш быць маладой удавой, чым пасталелай дзевай, не кажучы пра тое, што ты, пасля смерці яго, – княгіня, вольная, багатая!” – сцвярджала гераіня Ф.М. Дастаеўскага ў 1859 годзе. „Нават калі жаніх – стары, звар'яцелы, аднак надзвычай багаты...”
Што змянілася з той пары? Ці атрымалася нам пераадолець прагу нажывы? Як мары могуць стаць не толькі выратаваннем, але і тупіком?
Спектакль „Дзядзечкаў сон” – гэта калейдаскоп характараў, інтрыг і козней правінцыйнага гарадка Мардасава. Тут з новай сілай гучаць вечныя тэмы, апісаныя класікам рускай літаратуры, пададзеныя з камізмам, іроніяй і абсурднасцю. У чым мы запрашаем пераканацца і вас, нашы шаноўныя гледачы.
Трагікамедыя „Дзядзечкаў сон” на сцэне Купалаўскага! Рэжысёр – Дзмітрый Акімаў (Расійская Федэрацыя).


Спектакль ідзе на беларускай мове

Ролі выконваюць:

Прэса:

Декабрь 2024
Ноябрь 2024