Настасся Варанкова
Нарадзілася 17 верасня 1999 года ў горадзе Маладзечна.
У 2019 годзе скончыла УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага".
У 2023 годзе скончыла ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў".
3 сакавіка 2021 года прынята ў трупу тэатра.
У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
- Паўлінка ("Паўлінка" Я. Купалы);
- Чацвяртак, Жанчына, Немец (разведка) ("А зоры тут ціхія" Б. Васільева);
- Фрэйліна ("Чорная панна Нясвіжа" А. Дударава);
- Прыдворная ("Казка аб мёртвай царэўне..." А. Пушкіна);
- Доктар ("Жаніцьба" М. Гогаля);
- Эня ("Гісторыя шакаладнага дрэва" А. Мазькова);
- Хор (Народ) ("Гарачае сэрца" А. Астроўскага);
- Аптэкар ("Рамэа і Джульета" У. Шэкспіра);
- Дзяўчына з хора ("Наш космас" Д. Філіповіча).
