141 год са дня нараджэння Янкі Купалы!

07 ліпеня
141 год са дня нараджэння Янкі Купалы!

141 год таму ў вёсцы Вязынцы нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч, будучы пісьменнік Янка Купала. Магчыма, менавіта нараджэнне ў такое містычнае свята, як Купалле, чымсьці паўплывала на светапогляд і на ўвесь лёс пісьменніка. Горкім палыном, які – шчыра верылі нашы продкі! – адганяе нячыстую сілу, пахнуць радкі яго вершаў, у якіх Купала пісаў пра долю сваіх сучаснікаў. Купальскія агні, прызначаныя для таго, каб ачысціць душу, гараць у яго словах і зачароўваюць чытачоў. Нават праз гады застаюцца яркімі, як кветкі ў святочным вянку, словы аўтара “Кургана” і “Магілы льва”, “Бандароўны” і “Раскіданага гнязда”.
Наш тэатр ганарыцца правам насіць імя Янкі Купалы! Прызнаны сусветам пісьменнік натхняе трупу на творчы пошук і на бясконцае ўдасканаленне, таму дзень яго нараджэння з’яўляецца такім значным для нас. Сколькі можна сказаць нават пра купалаўскую "Паўлінку", вечна юную, вясёлую, дзёрзкую, шчырую... нашу, беларускую! Яна горда ідзе праз гады, не губляючы сваёй маладой красы і спрадвечнай мудрасці. За гэта яе і любяць па ўсім свеце. Менавіта таму "Паўлінка" адкрывае і закрывае кожны сезон у Купалаўскім тэатры.