Абвяшчаем конкурс рэцэнзій сярод навучэнцаў ІХ–ХІ класаў да 100-годдзя Купалаўскага тэатра

28 снежня
Абвяшчаем конкурс рэцэнзій сярод навучэнцаў ІХ–ХІ класаў да 100-годдзя Купалаўскага тэатра
Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” сумесна з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы абвяшчаюць конкурс рэцэнзій на спектаклі “Я – тэатрал!” сярод навучэнцаў ІХ–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй, а таксама навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі, а таксама стануць удзельнікамі спецыяльнай экскурсіі па закуліссі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

• рэцэнзіі на спектаклі Купалаўскага тэатра прымаюцца з 1 студзеня да 31 верасня 2020 г.
• мова рэцэнзіі – беларуская
• заяўкі і рэцэнзіі дасылаюцца на электронны адрас: konkurs@rod-slova.by

Больш падрабязна пра ўмовы правядзення конкурсу чытайце па актыўнай спасылцы.
Запрашаем юных прыхільнікаў Купалаўскага тэатра далучыцца да святкавання годнага юбілею і ўзяць удзел у конкурсе!