Адбылася замена спектакля "Жаніцьба" 18.01.2024!

18 студзеня
Адбылася замена спектакля "Жаніцьба" 18.01.2024!
Шаноўныя гледачы! Звярніце ўвагу на тое, што ў нашым рэпертуары адбудзецца замена! У сувязі з хваробай артыста сённяшні паказ "Жаніцьбы" замяняецца на  спектакль "Вечар" паводле аднайменнай п'есы Аляксея Дударава.

"Вечар" паднімае сапраўды значныя для чалавецтва тэмы. Як справіцца з тугой і адзінотай? Як захаваць чалавечнасць унутры? Як трэба жыць на зямлі, дзе знайсці спакой і гармонію? На што можна пайсці і чым ахвяраваць дзеля свайго шчасця? Адказы на гэтыя складаныя пытанні разам з гледачамі шукаюць Уладзімір Рагаўцоў, Генадзь Аўсяннікаў, Тамара Міронава, Зінаіда Зубкова, Аляксандр Гусеў. Іх мудрасць і дабрыня дапамагаюць паглыбіцца ў гэтую глыбокую гісторыю і задумацца аб тым, якім будзе наш вечар.
Не забывайцеся аб тым, што ўсе набытыя вамі квіткі з'яўляюцца сапраўднымі на спектаклі Купалаўскага тэатра да канца сезона. Па ўсіх пытаннях вы можаце звярнуцца ў касу тэатра па нумары +375 (17) 367-17-17!