Адзіны дзень інфармавання 23.11.2023

23 лістапада
Адзіны дзень інфармавання 23.11.2023

Сёння ў межах адзінага дня інфармавання ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з пракурорам Ленінскага раёна, старэйшым саветнікам юстыцыі Лук'янавым Дзмітрыем Леанідавічам. З супрацоўнікамі тэатра Дзмітрый Леанідавіч правёў размову на тэму неабходнасці супрацьдзеянню карупцыі, службовым злачынствам, злоўжыванню ўлады. Былі падрабязна разгледжаны паняцці хабару і падарунка, меры стрымання карупцыйных і службовых злачынствах. Усе сітуацыі Дзмітрый Леанідавіч патлумачыў на прыкладзе рэальных аператыўных матэрыялаў, пасля чаго кожны супрацоўнік тэатра змог задаць свае пытанні, якія ўзніклі падчас гаворкі, каб атрымаць больш карыснай інфармацыі па тэме размовы.

Галерэя: